BE RU EN

Зяленскі: Украіна можа дамагчыся вынікаў на фронце яшчэ сёлета

  • 8.11.2023, 21:39

Ва ўкраінскага камандавання ўжо ёсць план дзеянняў і на 2024 год.

Украіна паспрабуе дамагчыся вынікаў на фронце яшчэ да канца года, нягледзячы на відавочныя складанасці. Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сказаў у выступе на канферэнцыі Reuters NEXT.

Зяленскі прызнаў павольнае прасоўванне наступу УСУ ў Запарожскай вобласці, аднак заявіў, што па-ранейшаму ўпэўнены ў поспехах «нават яшчэ да канца года».

Паводле ягоных словаў, ва ўкраінскага камандавання ўжо ёсць план дзеянняў на 2024 год, які ён не можа раскрыць.

«У нас ёсць план. Цалкам канкрэтныя гарады, цалкам канкрэтныя кірункі, па якіх мы ідзем. Я не магу падзяліцца падрабязнасцямі, але ў нас ёсць некаторае прасоўванне на поўдні, а таксама ў нас ёсць рух на ўсходзе. І некаторыя, я мяркую, добрыя крокі ў Херсонскай вобласці. Я ўпэўнены, што нас чакае поспех. Хоць гэта складана», – сказаў Зяленскі.

У гэтым жа выступе Зяленскі сказаў, што Украіна адкрытая для мірных ініцыятываў любых краінаў, калі гэтыя ініцыятывы зыходзяць з неабходнасці поўнага вываду войскаў РФ з усёй тэрыторыі Украіны.

Апошнія навіны