BE RU EN

У івацэвіцкай калоніі прыбяруць відэазванкі для зняволеных

  • 21.12.2023, 21:33

У гэтай калоніі цяпер адбываюць тэрміны не менш як 63 палітвязні.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у папраўчай калоніі №22 у Івацэвічах з 1 студзеня адбудуцца негатыўныя змены. Магчымасць відэазванкоў для зняволеных прыбяруць, а дазволяць іх толькі ў якасці заахвочвання.

Звычайныя званкі цяпер можна будзе здзяйсняць толькі раніцай з 10:00 да 12:00 і ўвечары з 19:00 да 21:30.

Поўнае скасаванне дзённых званкоў, як мяркуецца, звязанае з рэарганізацыяй працоўных зменаў на прамзоне. Праз гэта зняволеныя павінны чакаць у вялікіх чэргах, каб звязацца са сваякамі.

У гэтай калоніі цяпер адбываюць тэрміны не менш як 63 палітвязні.

Апошнія навіны