Байцы легіёна «Свабода Расеі» паказалі відэа бою падчас рэйду ў Белгародскую вобласць
- 21.12.2023, 21:47
Падчас рэйду атрымалася ліквідаваць некалькі вайскоўцаў РФ.
Байцы батальёна легіёна «Свабода Расеі» нядаўна здзейснілі рэйд на тэрыторыю Белгародскай вобласці. Падчас яго ўдалося ліквідаваць некалькі вайскоўцаў РФ.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на старонку легіёна.
«Калі ў двух словах: выведка знайшла ў напаўзакінутым і некалі жылым доме ўзводны апорны пункт памежнікаў», – гаворыцца ў паведамленні.
Штурмавікі легіёна ўступілі ў стралковы бой з ворагамі і паспяхова «дэмабілізавалі» некалькіх.
«Падчас нашага знаходжання на тэрыторыі РФ, улада памежжа, відаць, так перажывала за сваіх людзей і так хацела іх бяспецы, што пачала крыць жылыя раёны артылерыяй», – напісалі байцы легіёна.
Адзначаецца, што байцы заданне выканалі, выйшлі ў поўным складзе.