У Гародні згарэлі некалькі машынаў
- 21.12.2023, 21:51
Відавочцы расказалі, што ўсё адбылося вельмі рэзка.
Увечары ў чацвер, 21 снежня, на адной з парковак у раёне вуліцаў Таўлая і Малышчынская ў Гародні гарэлі адразу некалькі машынаў, піша Newgrodno.by. Паводле словаў відавочцаў, адзін з аўтамабіляў рэзка ўспыхнуў.
«Адна з прыпаркаваных машынаў рэзка ўспыхнула. Полымя ахапіла яе поўнасцю. Тут жа агонь перакінуўся на суседнюю машыну», – расказалі відавочцы.
На месцы працавалі ратавальнікі, яны хутка патушылі агонь. Выратаваць машыны не атрымалася. Ад іх застаўся толькі металічны каркас.
Цяпер высвятляецца прычына пажару. Таксама высвятляецца, ці не пашкодзіў агонь іншыя машыны. На гэтай паркоўцы яны стаялі вельмі шчыльна адна да адной.