BE RU EN

У Ганцавіцкім раёне ў лесавоза адарваўся прычэп з бярвёнамі

  • 22.12.2023, 21:24

Бярвенне паляцела на прыпынак, дзе стаяла жанчына.

У Ганцавіцкім раёне загінула жанчына, якая чакала транспарт на прыпынку - яе забіла бярвеннем з прычэпа лесавоза, паведамілі ў ДАІ Берасцейскай вобласці.

22 снежня а 18.00 на 13-м км дарогі Н-1 (Агарэвічы-Чудзін-мяжа Менскай вобласці) 36-гадовы кіроўца лесавоза MAN, паводле папярэдняй інфармацыі, дапусціў занос, пасля чаго прычэп адарваўся і перакуліўся.

Бярвенне з прычэпа вылецелі і ўпалі на аўтамабіль Peugeot і 48-гадовую жанчыну, якая на прыпынку чакала транспарт.

Жанчына загінула на месцы здарэння.

Апошнія навіны