BE RU EN

У Крыме школьнікі данеслі на настаўніцу, якая праспявала ўкраінскую песню

  • 22.12.2023, 21:35

Настаўніца хіміі выконвала ўкраінскія песні ў аўтобусе.

У Белагорскім раёне Крыма школьнікі данеслі на настаўніцу хіміі Лінару Шухратаву ў рух “Крымскі СМЕРШ”. Нагодай для даносу стала выкананне ўкраінскіх песень у школьным аўтобусе.

Відэазапіс паездкі ў аўтобусе, апублікаваны ў тэлеграм-канале “Крымскі СМЕРШ”, паказвае, як настаўніца спрабуе выканаць гімн Украіны і песню “Червона каліна”, - пракаментаваў адміністратар, выклаўшы відэа.

Пасля "Крымскі СМЕРШ" апублікаваў відэазапіс затрымання настаўніцы, яе публічных прабачэнняў, а затым паведамленне аб яе звальненні са школы.

“Крымскі СМЕРШ” быў створаны ў сакавіку 2022 года прапагандыстам Аляксандрам Таліпавым з Феадосіі. Пасля анэксіі Крыма ён стаў дарадцам першага віцэ-прэм'ера Крыма Міхаіла Шарамета. Сам Таліпаў называе свой праект «Рэестр русафобаў, укранацыстаў і здраднікаў”. Ён не хавае, што даносіць на жыхароў Крыма і супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі. Рух публікуе асабістыя звесткі і адрасы пражывання тых, хто, на ягоную думку, не падтрымлівае расійскае ўварванне ва Украіну ці з'яўляецца недастаткова патрыятычным.

У пачатку снежня былая супрацоўніца штаба Навальнага ў Краснадары Аліпат Султанбегава заклікала скардзіцца на прапуцінскі тэлеграм-канал “Крымскі СМЕРШ”. Канал стаў прыватным, а затым быў выдалены, але Таліпаў паведаміў аб спробах аднавіць рэсурс. Скаргі ён назваў "спам-атакай". Тады ж у Telegram актывізаваліся некалькі рэзервовых каналаў.

Апошнія навіны