BE RU EN

Зяленскі падпісаў закон аб крыміналізацыі кантрабанды

  • 28.12.2023, 21:08

Прыняцце гэтага законапраекта з'яўляецца патрабаваннем ад ЕЗ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў чацвер, 28 снежня, падпісаў закон № 5420, які прадугледжвае крымінальную адказнасць за кантрабанду розных відаў тавараў.

Пра гэта гаворыцца ў картцы дакумента, апублікаванага на сайце Вярхоўнай Рады Украіны.

Як гаворыцца на сайце Вярхоўнай Рады, падпісаны закон датычыцца крыміналізацыі кантрабанды тавараў і падакцызных тавараў і недакладнага дэкларавання тавараў.

Калі гаворка ідзе пра тавары коштам ад 7,57 да 15,14 мільёна грыўняў, то за такую дзейнасць прадугледжаны штраф ад 170 да 425 тысячаў грыўняў. Калі кошт кантрабанды перавысіць 15,14 мільёна грыўняў, то магчымае пакаранне – штраф ад 850 тысячаў грыўняў або пазбаўленне волі на 11 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Таксама за недэклараваныя тавары коштам ад 1,136 да 2,271 мільёна грыўняў прадугледжанае пакаранне ў выглядзе штрафу памерам ад 340 тысячаў грыўняў або зняволення тэрмінам да шасці гадоў. У выпадку тавараў, якія каштуюць больш за 2,271 мільёна грыўняў, гаворка пойдзе пра штраф ад 1,275 мільёна грыўняў або зняволенне да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Апошнія навіны