BE RU EN

УСУ ўдарылі па радыёзаводзе ў Бранскай вобласці РФ

  • 28.12.2023, 21:51

Завод «Страла» гарыць.

Расейскія прапагандысты заяўляюць, што радыёзавод «Страла» ў Бранскай вобласці пацярпеў ад абстрэлу.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал Mash.

Прапагандысцкі канал абвінаваціў у абстрэле радыёзавода, які знаходзіцца ў пасёлку Суземка, украінскіх вайскоўцаў.

У выніку інцыдэнту нібыта пацярпеў адзін чалавек.

Варта заўважыць, што Украіна пакуль ніяк не каментавала гэтую інфармацыю і не рэагавала на публікацыі прапагандыстаў.

Нагадаем, у Бранскай вобласці ўжо неаднаразова грымелі выбухі і пачыналіся пажары.

Сярод іншага, 12 кастрычніка ў самім Бранску жыхары пачулі моцны выбух. Пасля яго пачаўся пажар у раёне мясакамбіната.

Таксама 30 верасня ў пасёлку Пагар Бранскай вобласці прагучаў выбух, пасля якога ўспыхнуў пажар на падстанцыі.

Апошнія навіны