Пакістан адправіў Украіне 10 000 ракет для РСЗА «Град»
- 12.02.2023, 20:18
Яны будуць дастаўленыя ва Украіну праз порт Эмдэн у Нямеччыне.
Пакістан адправіў Украіне праз Нямеччыну рэактыўныя набоі для РСЗА "Град". Аб гэтым паведаміла індыйскае выданне The Economic Times.
Са слоў неназваных крыніц выдання, ракетныя баявыя прыпасы для ўстановак "Град" у колькасці больш за 10 000 адзінак былі адпраўленыя з Карачы на пачатку лютага і будуць дастаўленыя ва Украіну праз порт Эмдэн у Нямеччыне.
10 студзеня гэтае ж выданне паведамляла, што Пакістан адпраўляе морам праз порт Гданьска баявыя прыпасы для Украіны, у тым ліку набоі калібру 155 мм. Наўзамен Пакістан разлічваў на дапамогу Украіны ў мадэрнізацыі гелікаптэраў Мі-17 савецкага вырабу.