BE RU EN

Навукоўцы высветлілі, як людзі вызначаюць, ці падабаецца ім тая або іншая песня

  • 12.02.2023, 20:47

Даўжыня кліпа не ўплывае на перавагі чалавека.

Новае даследаванне, праведзенае Нью-Ёрскім універсітэтам, паказала, што людзі могуць вызначыць, ці падабаецца ім песня, праслухаўшы яе толькі некалькі сэкундаў, піша UPI.

Даследчыкі папрасілі ўдзельнікаў праслухаць больш за 250 песень, а таксама ўрыўкі, якія доўжыліся 5, 10 або 15 сэкундаў. Яны выявілі, што даўжыня кліпа не ўплывае на перавагі чалавека.

У даследаванні ўзялі ўдзел 650 студэнтаў старэйшых курсаў універсітэтаў і жыхароў Нью-Ёрка.

«У часе выканання ўсякай канкрэтнай песні акустычныя ўласцівасці імкліва змяняюцца, але, здаецца, гэта не мае вялікага значэння для слухачоў, - расказаў клінічны ад'юнкт-прафесар Цэнтра навукі аб звестках Нью-Ёрскага ўніверсітэта і старэйшы аўтар даследавання Паскаль Уоліш.

Перавагі ў музыцы таксама не паўплывалі на здольнасць удзельнікаў вызначыць, ці спадабалася ім песня.

Музычныя жанры ўключалі папулярныя песні ў музычных чартах Billboard за апошнія 80 гадоў, а таксама такія жанры, як класіка, кантры, джаз, хіп-хоп, рок, электроніка і R&B/soul.

«Гэтае адкрыццё можа мець шырокія наступствы для нашага разумення таго, якія ўласцівасці песень выклікаюць пэўныя эмоцыі ў слухачоў. Той факт, што невялікага ўрыўка дастаткова, каб сказаць нам, падабаецца нам гэта ці не, сведчыць аб тым, што мы больш рэагуем на агульную атмасфэру, якую выклікае ў нас песня, а не на яе музычныя ноты як такія», - адзначыў навуковец.

Апошнія навіны