BE RU EN

Кіпр абраў прэзідэнтам былога кіраўніка МЗС

  • 12.02.2023, 21:37

Нікас Хрыстадулідэс стане восьмым прэзідэнтам міжземнаморскай дзяржавы.

Былы кіраўнік міністэрства замежных спраў Кіпра Нікас Хрыстадулідэс стане новым прэзідэнтам краіны.

Пра гэта сведчыць вынік падліку 100% галасоў, паведамляе Cyprus Mail.

Хрыстадулідэс атрымаў 51,91% галасоў, а ягоны апанент, кар'ерны дыпламат Андрэас Маўраяніс, які з'яўляецца былым галоўным перамоўнікам на мірных перамовах з туркамі-кіпрыётамі і былым сталым прадстаўніком Кіпра ў ААН - 48,09%.

Хрыстадулідэс стане восьмым прэзідэнтам міжземнаморскай дзяржавы.

Ён будзе вызначаць, як выйсці з нявыкруткі ў перамовах аб уз'яднанні этнічна расколатай выспы, а таксама як змагацца з нелегальнай міграцыяй, працоўнымі спрэчкамі і працаваць над аднаўленнем заплямленага карупцыйнымі скандаламі вобразу краіны.

Кіпр быў падзелены пасля турэцкага ўварвання ў 1974 годзе.

Апошні этап мірных перамоў аб уз'яднанні Кіпра зазнаў няўдачу ў сярэдзіне 2017 года. Хрыстадулідэс кажа, што хоча аднавіць перамовы, але ўважае за неабходнае перагледзець рэгулятарныя рамкі ААН, прапанаваныя ў 2017 годзе.

Апошнія навіны