BE RU EN

У Беластоку ўшанавалі памяць загінулых ва Украіне беларускіх ваяроў

  • 12.02.2023, 21:49

Нашы ваяры змагаюцца за свабоду беларускага і ўкраінскага народаў з 2014 года.

У Беластоку беларусы ўшанавалі памяць суайчыннікаў-ахвотнікаў, якія загінулі на вайне ва Украіне. «Гэта нашы героі, мужныя, сумленныя людзі, патрыёты, змагары. І мы павінны зрабіць усё, каб пра іх не забываліся”, – сказала «Белсату» удзельніца акцыі.

12 лютага прадстаўніцы беларускай дыяспары Беластока правялі акцыю памяці суайчыннікаў, якія загінулі на вайне ва Украіне. "Сыны беларускага народа за ўкраінскую свабоду", - такія словы былі напісаны на адным з плакатаў.

«Мы праводзім гэтую акцыю, каб нагадаць пра нашых беларускіх герояў, якія загінулі на вайне ва Украіне. Нашы ваяры змагаліся за свабоду беларускага і ўкраінскага народаў яшчэ з 2014 года. Гэта нашы героі, мужныя, сумленныя людзі, патрыёты, змагары. І мы павінны зрабіць усё, каб пра іх не забываліся», - сказала ўдзельніца акцыі Вольга.

З 2014 года ва Украіне загінула не менш як 30 беларусаў, якія ваявалі супраць расейскіх войскаў. 27 студзеня стала вядома аб загубе Эдуарда Лобава. 11 лютага яго пахавалі ў Варшаве

ФОТА: БЕЛСАТ
ФОТА: БЕЛСАТ

Апошнія навіны