BE RU EN

Затрыманы музыка, які пераклаў песні Scorpions на беларускую мову

  • 14.02.2023, 21:32

Адна з прычын затрымання - кавер на песню «Вецер перамен».

Аляксандру Gishtall Хадасевічу 34 гады, ён займаецца музыкай са школьнага ўзросту – грае на бас-гітары, гітары і спявае. Ён паспеў паўдзельнічаць у шэрагу гуртоў рознай ступені вядомасці, але цяперашні яго асноўны праект называецца Lirival.

З відэа, апублікаванага на праўладных каналах, вынікае, што яго затрымалі за некалькі каментароў у тэлеграме (у якіх ён, здаецца, нікога не абразіў, але сілавікі палічылі іх «негатыўнымі») і за гэты кавер на песню Scorpions «Вецер перамен»ад праекта Lirival.

Ці распачатая супраць яго крымінальная справа — не паведамляецца.

Апошнія навіны