BE RU EN

Дуда прапанаваў Байдэну перамясціць частку ўзбраення ЗША ў Польшчу.

  • 22.02.2023, 21:04

Прэзідэнт Польшчы падзяліўся дэталямі размовы з амерыканскім калегам.

Польскі прэзідэнт Анджэй Дуда прапанаваў свайму амерыканскаму калегу Джо Байдэну, каб ЗША перавезлі частку свайго ўзбраення ў Польшчу.

Пра гэта паведамляе TVN24.

«Я папрасіў прэзідэнта Байдэна, каб амерыканскія вайскоўцы перавезлі сваю зброю ў нашу краіну, каб умацаваць амерыканскі патэнцыял з пункту гледжання інфраструктуры, мая прапанова была ўспрынятая з вялікай увагай», - заявіў Дуда.

Паводле кіраўніка дзяржавы, Байдэн у асабістай размове зь ім запэўніў, што Польшча важная для ЗША гэтак жа, як і ЗША для Польшчы.

Апошнія навіны