BE RU EN

Украінскія памежнікі адбілі тры напады расейцаў пад Бахмутам

  • 16.03.2023, 21:29

Зліквідаваныя дзевяць акупантаў.

Украінскія памежнікі адбілі тры варожыя атакі пад Бахмутам. У выніку зліквідаваныя дзевяць акупантаў, 17 - параненыя.

Пра гэта паведамляе Telegram Дзяржаўнай памежнай службы Украіны.

«Баі ішлі ў прамысловай зоне аднаго з прадпрыемстваў. Памежнікі адбівалі атакі акупантаў са стралковай зброі і гранат, а агонь мінамётнікаў не дазволіў акупантам падцягваць рэзэрвы», - гаворыцца ў паведамленні.

Працавала таксама і памежная аэравыведка, якая карэктавала агонь артылерыі УСУ па захопніках.

Апошнія навіны