BE RU EN

ВПС Нямеччыны і Брытаніі перахапілі знішчальнікі РФ паблізу паветранай прасторы NATO

  • 17.04.2023, 21:39

Знішчальнікі і самалёт-выведнік РФ перахапілі над Балтыйскім морам.

ВПС Нямеччыны і Брытаніі перахапілі пару расейскіх знішчальнікаў і самалёт-выведнік, якія наблізіліся да паветранай прасторы NATO над Балтыйскім морам.

Пра гэта піша Sky News.

Адзначаецца, што адзін з перахопленых самалётаў быў ідэнтыфікаваны як выведны самалёт, які ляцеў з мацерыковай Расеі ў Калінінградскі анклаў. Яго сустрэлі два расейскія знішчальнікі, якія базуюцца ў Калінінградзе, пасля чаго паляцелі з ім на поўдзень праз паўночна-заходнюю частку эстонскай зоны палётаў.

«Мы часта бачым расейскія вайсковыя самалёты, якія лётаюць над Балтыйскім морам, таму для нас гэта было звычайным перахопам. Тым не менш важнасць перахопу гэтых самалётаў і наша прыхільнасць да калектыўнай абароны паветранай прасторы NATO застаюцца непахіснымі і катэгарычнымі», – заявіў пілот ВПС Швэцыі.

Апошнія навіны