Беларускія ракетнікі закончылі курс навучання для абыходжання з ТЯЗ
- 22.04.2023, 20:33
Навучанне яны праходзілі ў Расеі.
Разлікі аперацыйна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр-М" ракетных войскаў УС Беларусі закончылі практычную падрыхтоўку ў Расеі.
Сёння беларускія вайскоўцы прызямліліся на аэрадроме Мачулішчы пасля праходжання поўнага цыкла навучання на адным з палігонаў узброеных сіл РФ, паведамляе прэсавая служба Мінабароны Беларусі.
Нагадаем, беларускія ракетнікі адправіліся ў Расею 4 красавіка.
Нагадаем, у канцы сакавіка прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Беларусі будзе размешчаная тактычная ядзерная зброя. Тады ж ён паведаміў, што падрыхтоўка беларускіх вайскоўцаў пачнецца з 3 красавіка.