Нямеччына патлумачыла прычыну высылкі расейскіх «дыпламатаў»
- 23.04.2023, 19:52
Бэрлін хоча скараціць прысутнасць расейскай разведкі.
У Міністэрстве замежных спраў Нямеччыны заявілі, што прынялі пастанову выслаць расейскіх дыпламатаў, каб скараціць прысутнасць разведкі.
Пра гэта паведамляе n-tv.
"Фактычна на працягу апошніх некалькіх тыдняў Бэрлін вядзе перамовы з расейскім бокам аб колькасці супрацоўнікаў у адпаведных дыпламатычных прадстаўніцтвах за мяжой з мэтай скарачэння прысутнасці расейскіх разведчыкаў у Нямечыне", - паведамілі ў МЗС.