BE RU EN

У Маскве затрымалі мільярдэра і сына генерала службы знешняй выведкі

  • 1.05.2023, 21:09

Яго вылічылі праз камеры ў метро.

У Маскве на запыт Інтэрпола затрымалі мільярдэра і сына генерала службы знешняй выведкі РФ Аляксея Каратаева. Яго вылічылі праз камеры ў метро.

Як паведамляе тэлеграм-канал Baza, увечары 27 красавіка на станцыі метро «Кутузаўская» спрацавала камера з сістэмай распазнання твараў – яна зафіксавала 36-гадовага Аляксея Каратаева, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку Інтэрполу. Арганізацыя шукае расейца на запыт Швэйцарыі, там яго падазраюць у махлярстве і злоўжыванні даверам. У выніку яго адразу затрымала паліцыя, пасля чаго яго адправілі пад арышт.

Сам Каратаеў – сын генерала службы знешняй выведкі і фінансіст, які доўгі час жыў у Швэйцарыі. Гэта ўжо другі ягоны арышт за апошнія гады. У 2017 годзе Каратаева абвінавацілі ў фінансавых махінацыях і незаконным падпісанні чэка на 18 мільёнаў еўраў, асудзіўшы да трох гадоў зняволення ў ААЭ. Аднак свой тэрмін фінансіст не адседзеў – ужо праз паўгода ён заплаціў штраф 2 тысячы еўраў і вызваліўся.

Апошнія навіны