BE RU EN

ЗША выправяць больш зброі Украіне

  • 18.05.2023, 21:07

Пентагон выявіў памылку ў падліках кошту дапамогі.

Пентагон пераацаніў кошт ваеннага абсталявання, якое ён адправіў ва Украіну, прыкладна на тры мільярды даляраў. Гэтая памылка адкрывае магчымасць адпраўкі Украіне большай колькасці зброі для абароны ад РФ.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Два высокапастаўленыя прадстаўнікі Пентагона заявілі, што памылка адбылася ў выніку прысваення больш высокага, чым апраўдана, кошту зброі, якая была ўзятая з амерыканскіх запасаў і потым выпраўленая ва Украіну.

«Мы выявілі неадпаведнасці ў тым, як мы ацэньваем абсталяванне, якое мы перадалі Украіне», – заявіў адзін з высокапастаўленых чыноўнікаў абароннай установы.

Пры гэтым памочнік сенатара на ўмовах ананімнасці паведаміў, што Кангрэсу будзе паведамлена пра карэктаванне бухгалтарскага ўліку ў чацвер, 18 траўня.

Чыноўнік абароннай установы дадаў, што, магчыма, сума пераацэненай зброі можа вырасці, бо Пентагон больш старанна вывучае сітуацыю, павялічваючы суму ў 3 мільярды даляраў.

Апошнія навіны