Па ўсім свеце праходзяць акцыі салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі
- 21.05.2023, 20:20
Фотарэпартаж.
21 траўня - Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі. На гэты момант у Беларусі вязнямі сумлення прызнаныя 1520 чалавек, але звесткі праваабаронцаў далёка не поўныя: колькасць палітычных вязняў у Беларусі, мяркуючы з таго, што арышты адбываюцца штодня на працягу больш як двух гадоў, ужо мае дасягнуць 8-10 тысяч чалавек.
Сёння акцыі салідарнасці праходзяць у розных краінах свету, у тым ліку нелегальна і ў Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».
Ваўкавыск
Менск
Вільня
Рыга
Жыхары латвійскай сталіцы, турысты і наведнікі чэмпіянату свету ў хакеі даведаліся аб сітуацыі ў Беларусі. У акцыі разам з беларусамі ўдзельнічала Сандра Калніеце - дэпутатка Латвіі ў Еўрапарламенце і сымбалічная хросная палітычнай зняволенай Ларысы Беражновай. Таксама ўдзел у акцыі ўзялі і іншыя вядомыя грамадскія дзеячы Латвіі.
Варшава
Кракаў
Беласток
Гданьск
Кіеў
Львоў
Адэса
Прага
Цюрых
Лондан
Стакгольм
Барсэлона
Брэмэн