«Вы незвычайны чалавек»: Прыгожын з’едліва павіншаваў імянінніка Шайгу
- 21.05.2023, 20:37
І вызначыўся іранічным падарункам.
Верхавод ПВК «Вагнер» Яўгеній Прыгожын іранічна павіншаваў міністра абароны РФ Сяргея Шайгу ў дзень ягоны нараджэння, піша УНІАН.
У святочным звароце Прыгожын згадаў аб усіх пасадах і рэгаліях Шайгу, але наўмысна не згадаў аб ягонай вайсковай кар'еры і дасягненнях на пасадзе міністра абароны Расеі. Да віншаванняў таксама далучыўся паплечнік Прыгожына Андрэй Трошаў.
"Спадзяемся, што Вы і надалей будзеце радаваць навакольных Вашай шчаслівай усмешкай", - іранічна гаворыцца ў віншаванні.
Акрамя таго, Прыгожын і Трошаў пацвялілі Шайгу падарункам - з нагоды дня нараджэння міністру абароны падарылі кнігу «8 гадоў з Вагнерам».