«Для іх - так»: Байдэн адказаў на заявы расейцаў, што пастаўкі F-16 ва Украіну нясуць «каласальныя» рызыкі
- 21.05.2023, 21:49
ЗША будуць навучаць украінскіх пілотаў.
Пастаўкі Украіне амерыканскіх знішчальнікаў F-16 дазволяць сілам абароны наносіць удары там, куды зараз украінскія вайскоўцы дастаць не могуць. Пра гэта 21 траўня заявіў прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на прэс-канферэнцыі ў рамках саміту G7 у Японіі, якую ў YouTube трансляваў «Голас Амерыкі».
«У мяне ёсць цвёрдая гарантыя ад [прэзідэнта Украіны Уладзіміра] Зяленскага, што яны не будуць выкарыстоўваць іх [F-16] для таго, каб зайсці на геаграфічную тэрыторыю Расеі. Але дзе б ні былі расейскія войскі на тэрыторыі Украіны, яны могуць іх выкарыстоўваць», - сказаў Байдэн.
Каментуючы словы намесніка міністра замежных спраў краіны-агрэсаркі РФ Аляксандра Грушко аб тым, што пастаўкі F-16 ва Украіну нясуць «каласальныя» рызыкі, прэзідэнт ЗША заявіў: «Для іх – так».
Сёння Байдэн паведаміў, што ЗША будуць навучаць украінскіх пілотаў на знішчальніках F-16.