BE RU EN

У Лісічанску дэзэртавалі 80 акупантаў

  • 28.05.2023, 20:26

У Бахмуце - яшчэ 30.

У часова акупаваным Лісічанску Луганскай вобласці дэзэртавалі блізу 80 байцоў з падраздзялення Шторм-z расейскіх акупацыйных войскаў.

Пра гэта ў вечаровай справаздачы ў нядзелю, 28 траўня, паведаміў Генеральны штаб УСУ.

“Яны самавольна пакінулі баявыя пазіцыі. Таксама ля Бахмута дэзэртавалі блізу 30 чалавек з ПВК Вагнер, якія таксама самавольна пакінулі баявыя пазіцыі, скраўшы вайсковую тэхніку», - гаворыцца ў справаздачы.

Апошнія навіны