Сі выпрацоўвае ў Пуціна безумоўны рэфлекс падпарадкавання
- Карл Валах
- 7.05.2023, 22:13
Кітай наважыў скарыстацца выпадкам.
Кітай наважыў прадэманстраваць больш нейтральную і аб'ектыўную пазіцыю ў дачыненні да Украіны, каб быць уцягнутым ва ўрэгуляванне ваеннага канфлікту.
Наіўна меркаваць, што Сі раптам перастаў быць імперыялістам, мілітарыстам або аўтакратам, наважыў удаць стратэгічнага хаўрусніка альбо не прадказаў, што далучэнне да ўмоўна "заходняга" лагера на фоне праблемы з Тайванем выкліча неадназначнае стаўленне ў ягонай краіне. Якімі ж могуць быць прычыны?
1. Гэта вынік пэўных дамоўленасцяў з Макронам, які спрабуе змякчыць супрацьстаянне на лініі Еўропа - КНР.
2. Кітай наважыў прадэманстраваць больш нэйтральную і аб'ектыўную пазіцыю ў дачыненні да Украіны, каб быць уцягнутым неўзабаве як адзін з важных міжнародных пасярэднікаў для ўрэгулявання ваеннага канфлікту РФ - Украіна. Гэта вельмі ўзмацніла б ягоныя стратэгічныя пазіцыі. І, улічваючы ступень уплыву на Пуціна, гэта не з'яўляецца нечым нерэальным, але наўрад адбудзецца, калі Захад прыме яго за адкрытага хаўрусніка апошняга.
3. Сі наважыў скарыстацца выпадкам, каб яшчэ больш жорстка паказаць Пуціну межы сваёй падтрымкі і выпрацаваць безумоўны рэфлекс падпарадкавання.
Усе гэтыя чыннікі, безумоўна, могуць працаваць як паасобку, так і разам.
Карл Волах, Facebook