BE RU EN

У Беластоку прайшла акцыя пратэсту супраць разьмяшчэньня расейскай ядзернай зброі ў Беларусі

  • 8.05.2023, 21:14

Фота.

Арганізатарамі акцыі выступілі прадстаўнікі Беларускай дыяспары Беластоку.

Яны лічаць, што разьмяшчэньне расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі зьяўляецца канчатковай адмовай краіны ад сувэрэнітэту, прамой пагрозай жыцьцю і бясьпецы насельніцтва, доказам акупацыі краіны Расеяй, актам агрэсіі супраць незалежнай Беларусі.

Мерапрыемства прайшло каля Генэральнага кансуляту РБ ў Беластоку. Прысутныя трымалі беларускія, украінскія і польскія сьцягі, а таксама плякаты «Не акупацыі Беларусі», «Патрабуем увядзеньня новых санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі», «Расейская ядзерная бомба б’е па сувэрэнітэце Беларусі!», «Цяпер ты на 100% марыянэтка Крамля», «Беларусь — не Расея!», «Расея — агрэсар, акупант і вораг!», «Расея рукі прэч ад Беларусі!» і іншыя.

Апошнія навіны