Украінскія памежнікі знішчылі склад боепрыпасаў і двух акупантаў пад Бахмутам
- 19.06.2023, 21:18
Відэа.
Украінскія абаронцы знайшлі пад Бахмутам варожы палявы склад боепрыпасаў. Яго атрымалася знішчыць ударам з артылерыі.
Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Украіны.
«Агнём і выбухамі памежнікі знішчаюць лагістыку захопнікаў пад Бахмутам», – гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што аэравыведка выявіла, а мінамётчыкі здзейснілі агнявы налёт на палявы склад, дзе акупанты назапашвалі боекамплект. Адна з артылерыйскіх мінаў патрапіла ў хованку-склад, выклікаўшы выбух.
«У выніку знішчаны склад, фартыфікацыйнае збудаванне і два акупанты», – дадалі ў ДПСУ.