BE RU EN

У Баранавічах пасярод ажыўленай вуліцы ўтварыўся вялізны правал

  • 19.06.2023, 21:24

Фотафакт.

У Баранавічах на ажыўленай вуліцы праваліўся фрагмент праезнай часткі дарогі, паведаміла 19 чэрвеня газета «Наш край».

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў Паўднёвым мікрараёне Баранавічаў. Так, на скрыжаванні вуліцаў Прытыцкага і Камуністычнай проста пасярод праезнай часткі з'явілася вялізная яма. Асфальт праваліўся ў дзірку, якая ўтварылася праз падмыванне пасля моцных залеваў цэнтральнага каналізацыйнага калектара.

Фота ўражваюць. Відаць, што правал закранае адразу некалькі палосаў праезнай часткі дарогі. Месца аварыі агарадзілі, рух па адрэзку дарогі аператыўна закрылі.

Апошнія навіны