BE RU EN

У Менску на месцы ГЦ «Шчасце» адчынілі супермаркет

  • 21.06.2023, 21:47

Фотафакт.

На менскім праспекце Незалежнасці, побач са станцыяй метро "Усход", адчынілася крама "Санта". Месца легендарнае і вядомае як гандлёвы цэнтр "Шчасце", піша Onliner.

Знаходзіцца новы супермаркет на праспекце Незалежнасці, 155/1. Гэта насупраць "Дана Мола".

Вітрыны ўладкавалі на плошчы 500 "квадратаў". У мясным аддзеле прадаюць свежае мяса, фарш, каўбасы і мясныя далікатэсы. Прадстаўнікі сеткі паведамляюць, што ў дзень адкрыцця дзейнічае спецыяльная прапанова на некаторыя тавары.

У краме – вялікая фіш-вітрына з астуджанай і замарожанай рыбай, а таксама розныя віды мідый і крэветак.

Ёсць зона садавіны і гародніны, хлебабулачны аддзел і кулінарыя з прадукцыяй уласнай вытворчасці: там гатовыя салаты, сушы, блінцы, запяканкі, паўфабрыкаты.

Адзначаецца, што ў краме зроблены акцэнт на даступныя кошты. Прыкмета зніжкі – чырвона-жоўтыя цэтлікі.

Там працуюць чатыры звычайныя касы і чатыры тэрміналы для самаабслугоўвання. Час працы – кожны дзень з 9 да 23-й гадзіны.

Апошнія навіны