BE RU EN

УСУ прасунуліся на флангах вакол Бахмута

  • 25.06.2023, 20:31

На 600–1000 метраў за суткі.

За суткі, 25 чэрвеня, Сілы абароны Украіны рушылі на адлегласць ад 600 метраў да 1000 метраў на флангах вакол Бахмута Данецкай вобласці. Пра гэта паведаміў спікер Усходняй групоўкі войскаў Сяргей Чараваты ў эфіры тэлемарафону на канале «1+1», паведамляе «Гордан».

«На бахмуцкім кірунку Сілы абароны трымаюць ініцыятыву, прадаўжаюць штурмавыя дзеянні, адціскаюць ворага. За суткі было пройдзена на паўночным і паўднёвым флангах вакол Бахмута ад 600 метраў да 1000 метраў», – сказаў Чараваты.

Паводле ягоных звестак, УСУ знішчылі 186 акупантаў, яшчэ 224 паранілі, восем узялі ў палон.

Таксама атрымалася знішчыць танк, БМП, дзве артылерыйскія ўстаноўкі, два РСЗВ «Град», тры супрацьтанкавыя комплексы, тры гарматы, ЗРК «Страла-10», шэсць складоў з боепрыпасамі, тры дроны-камікадзэ «Ланцэт» і адзін беспілотнік «Арлан-10».

Апошнія навіны