BE RU EN

Рэзнікаў: Галоўнай атакі УСУ яшчэ не было

  • 25.06.2023, 20:47

Цяпер УСУ праводзяць падрыхтоўчую аперацыю.

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што цяпер украінскія вайскоўцы праводзяць «падрыхтоўчую фармавальную аперацыю», але галоўны ўдар УСУ па расейскіх акупантах яшчэ наперадзе.

Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю Fox News, апублікаваным у нядзелю, 25 чэрвеня.

Паводле ягоных словаў, расейцы ўзвялі трывалыя абарончыя лініі і замінавалі тэрыторыі. На пытанне, ці не з'яўляецца тое, што цяпер адбываецца на полі бою, «бліцкрыгам» і асноўным наступам УСУ, ён адказаў: «Не, не, не. Я думаю, чаканні былі завышанымі датычна гэтага плана контрнаступу. Трэба разумець, што гэта вайна з розным ходам сітуацыі і перашкодамі. Мы павінны верыць ва Узброеныя Сілы Украіны і давяраць ім – і са зброяй ад партнёраў яны зробяць сваю працу».

Адказваючы на пытанне, ці ёсць ідэя «перарэзаць» незаконна пабудаваны мост паміж Расеяй і акупаваным Крымам, Рэзнікаў сказаў, што яна «правільная», але ўсё залежыць ад сітуацыі на зямлі. Кіраўнік Мінабароны кажа, што ёсць розныя сцэнары аперацый на ўсходзе і поўдні Украіны.

Апошнія навіны