BE RU EN

У сеціве сталі віруснымі мемы пра Прыгожына

  • 25.06.2023, 21:31

Але не пра кіраўніка ПВК «Вагнер».

Пасля таго як кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын разам са сваімі байцамі рушыў «маршам справядлівасці» на Маскву, карыстальнікі сталі масава шукаць ягоныя сацсеткі. І знайшлі. Праўда, не таго, а расейскага прадусара Іосіфа Прыгожына, мужа спявачкі Валерыі. За апошнія два дні пад адным з пастоў у Instagram прадусара падпісчыкі пакінулі больш за 16 тысячаў каментароў. А сама сітуацыя стала падставай для розных мемаў, якія ўжо завірусілася ў сеціве. «Люстэрка» сабрала самыя смешныя.

«Іосіф, калі там твае скрынкі з баблом знайшлі, то дзяўчынкай сваёй ты мяне назаві!», «Заснуў прадусарам, прачнуўся палкаводцам», «Іосіф, вы хоць і прадусар, але не ўсіх музыкаў трэба цягнуць у Маскву», «Скіньце, калі ласка, графік вашага турнэ па Расеі», «Іосіф! Дэкрэтніцы з табой! Захопіш уладу – падвысь дапамогу!», «Што ж ты, фраер, здаў назад?», «Што гэта было, Ёся? Мы не зразумелі», «Ёся, вярні асфальт на месца», «Цяпер Валерыя даведаецца пра твае прыгоды», «Валерыя ў курсе, што вы пераязджаеце ў Менск?», «Валерыя за ўсё сваё творчае жыццё не была такая папулярная, як цяпер Іосіф», «Вось гэта я разумею зорная гадзіна ў Прыгожына. Недзе ціха ў куце рыдае Бузава», – такія каментары карыстальнікі пісалі ў Instagram.

Сам прадусар у каментары РІА Новости зазначыў, што такія жарты не здаліся яму смешнымі:

– Без гумару жыць немагчыма. Калі не глядзець на нейкія рэчы хоць бы праз акенца гумару, то можна звар'яцець канчаткова і беззваротна. Мусіць, гумар і мемы дапамагалі знізіць гэтую напружанасць, у якой знаходзіліся ўсе …>. Мне было не смешна. Гэта нават не смех скрозь слёзы. Гэта быў вялікі непакой учора. І тое, што я ў гэтай сітуацыі быў як бы закальцаваны, я нават не ведаю, як рэагаваць.

Апошнія навіны