BE RU EN

Экс-віцэ-прэзідэнт ЗША Пенс будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах

  • 5.06.2023, 21:10

Выбары пройдуць у 2024 годзе.

Былы віцэ-прэзідэнт Злучаных Штатаў Майк Пенс падаў дакументы на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2024 годзе ад Рэспубліканскай партыі.

Пра гэта сведчаць звесткі Федэральнай выбарчай камісіі ЗША.

Чакаецца, што Пенс плануе абвясціць пра сваю кандыдатуру 7 чэрвеня перад прэзідэнцкай ратушай.

Вядомы кансерватыўнымі поглядамі, 63-гадовы былы кангрэсмэн і губернатар Індыяны падтрымліваў Трампа цягам усяго часу ягонага знаходжання на пасадзе прэзідэнта. Але пасля паразы Трампа на выбарах 2020 года ён дыстанцыяваўся ад экс-прэзідэнта, заявіўшы, што заахвочванне ім удзельнікаў штурму Капітолія паставіла яго і ягоную сям'ю пад пагрозу.

У лістападзе 2022 года пра сваю кандыдатуру на прэзідэнцкіх выбарах у 2024-м абвясціў лідар рэспубліканцаў Дональд Трамп.

Дзейны прэзідэнт ЗША Джо Байдэн афіцыйна абвясціў, што ідзе на другі тэрмін і будзе вылучаць сваю кандыдатуру на выбарах у 2024 годзе 25 красавіка.

23 траўня сенатар-рэспубліканец ад штата Паўднёвая Караліна Цім Скот абвясціў пра свой намер удзельнічаць у выбарах прэзідэнта ЗША 2024 года.

Апошнія навіны