BE RU EN

Відэафакт: Пажар на віцебскай трасе ў раёне выезду з Менска

  • 14.07.2023, 21:29

Гарыць легкавік.

Чытач Зміцер даслаў відэа з віцебскай трасы. Там ля выезду з Менска здарыўся пажар. Паводле папярэдняй інфармацыі, гарэў аўтамабіль, на месцы былі пажарныя машыны.

– Гарэў легкавік. Побач стаяла хуткая дапамога і адна пажарная машына, другая ўжо ехала з горада, – расказаў карэспандэнту Onlíner аўтар відэа. – На ДТЗ нібыта не падобна. Хутчэй быццам загарэлася падчас руху, але гэта здагадка. На веладарожцы стаяў Volkswagen, пасля ён з'ехаў. Гэтая машына была цэлай, ці мае яна дачыненне да здарэння, я не ведаю.

Апошнія навіны