Марат Гельман: Пуцін дапусціў прэцэдэнт
- 15.07.2023, 20:58
Войскі РФ могуць паехаць на разборкі дадому.
Кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін дапусціў небяспечны прэцэдэнт, калі даверыў губернатарам праводзіць мабілізацыю і фармаваць у Расеі рэгіянальныя войскі. Такія падраздзяленні могуць зняцца з фронту вайны супраць Украіны і паехаць дадому для развязвання задач. Калі скончыцца вайна, у РФ пачнецца вольніца, і тады мала нікому не падасца. Пра гэта заявіў расейскі паліттэхнолаг, публіцыст Марат Гельман.
У інтэрв'ю «Главреду» ён распавёў аб тым, што Пуцін дапусціў небяспечны прэцэдэнт, калі дазволіў губернатарам праводзіць мабілізацыю і фармаваць рэгіянальныя войскі. Падраздзяленні лаяльныя не толькі кіраўніку Крамля, але і сваім рэгіёнам.
«Пуцін дапусціў небяспечны прэцэдэнт. Яшчэ падчас эпідэміі каранавіруснай інфекцыі ён перанёс адказнасць за прафілактычныя мерапрыемствы на рэгіёны, а зараз даручыў губернатарам правядзенне мабілізацыі. У Савецкім войску забаранялі трымаць вайсковыя часці, у якіх людзі былі з аднаго горада, каб не было зямляцтваў. У Расеі ж з'явіліся рэгіянальныя войскі з падвойнай лаяльнасцю. Яны лаяльныя не толькі Пуціну падчас вайны з Украінай, але яшчэ і свайму рэгіёну на выпадак міжусобіц», - адзначыў Гельман.
З ягоных слоў, падобныя падраздзяленні могуць адправіцца з Украіны дадому, каб вырашаць там свае задачы.
«І лёгка можна ўявіць сітуацыю, калі такі полк разам са зброяй выйдзе з зоны баявых дзеянняў і адправіцца да сябе ў рэгіён для развязвання якіх-небудзь задач», - уважае экспэрт.