BE RU EN

На казахстанскай тэлевізіі заявілі пра тэрытарыяльныя прэтэнзіі да РФ

  • 2.07.2023, 20:39

Вядоўца расказаў, што Заходнюю Сібір, Астраханскія землі і Алтай заўсёды засялялі казахі.

На казахстанскім канале Atameken заявілі пра тэрытарыяльныя прэтэнзіі да РФ.

«Не толькі паўночны Казахстан, але і Заходняя Сібір, і Астраханскія землі, і Алтай заўсёды былі арэолам рассялення казахаў. Стэпавікі вандравалі там тады, калі нават не пахла расейскай дзяржавай. Заўважу, што Арэнбург – першая сталіца Казахстана, Астрахань – спрадвечныя землі казахскіх родаў. Менавіта там пахаваны вялікі музыка і кампазітар Курмангазы.

Цюмень на казахскім гучыць як Тумэн, г.зн. ніжняя зямля. І гэта была самая паўночная частка казахскіх качэўнікаў, а Алтай – калыска ўсіх цюркскіх народаў», – правёў урок гісторыі для грамадзянаў РФ вядоўца казахстанскай ТВ.

Апошнія навіны