Парламент Балгарыі падтрымаў пастаўку Украіне партыі бронетранспарцёраў
- 21.07.2023, 20:50
Дэпутаты таксама прапанавалі навучыць украінскіх вайскоўцаў выкарыстоўваць гэтыя БТР.
Дэпутаты парламента Балгарыі сёння, 21 ліпеня, прагаласавалі за пастаўку Украіне партыі бронетранспарцёраў.
Пра гэта паведамляе BGNES.
За гэта прагаласавалі 142 дэпутаты. Іх перададуць са складоў балгарскага МУС.
Мінабароны Балгарыі запэўніла, што абароназдольнасць краіны ад гэтага не пацерпіць.
Дэпутаты таксама прапанавалі навучыць украінскіх вайскоўцаў у Балгарыі выкарыстоўваць гэтыя БТР, а потым адправіць іх ва Украіну.