Украінскія воіны прадаўжаюць наступаць на Запарожскім кірунку
- 21.07.2023, 21:12
Вечаровая зводка Генштаба УСУ.
Украінскія вайскоўцы наступаюць у Запарожскай вобласці і змаглі атакаваць два артылерыйскія сродкі на агнявых пазіцыях і станцыю РЭБ ворага.
Пра гэта гаворыцца ў вечаровай зводцы Генштаба за 21 ліпеня.
Расейская Федэрацыя прадаўжае весці захопніцкую вайну. Нягледзячы на значныя страты, не адмаўляецца ад планаў поўнай акупацыі ўкраінскай тэрыторыі.
Праціўнік прадаўжае забіваць мірнае насельніцтва Украіны, і надалей ігнаруе законы і звычаі вайны, выкарыстоўвае тактыку тэрору, наносіць удары, ажыццяўляе абстрэлы як ваенных, так і цывільных аб'ектаў.
Цягам дня расейскія акупанты нанеслі чарговы масаваны ракетна-авіяцыйны ўдар па тэрыторыі Украіны, ужыўшы 3 крылатыя ракеты марскога базавання Калібр, 4 крылатыя ракеты наземнага базавання Іскандэр, 6 крылатых ракетаў Онікс, 1 крылатую ракету Х-59 і 1 С-3 з000.
Акрамя таго, вораг нанёс 12 авіяцыйных удараў і здзейсніў 29 абстрэлаў з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.
У выніку расейскіх тэрарыстычных атак, на жаль, ёсць загінулыя і параненыя сярод дзяцей і цывільнага насельніцтва, разбурэнні і пашкоджанні зазналі пункты захоўвання збожжа на поўдні Украіны, прамысловыя аб'екты, знішчана і пашкоджана больш за 70 цывільных жылых дамоў і іншая інфраструктура.
Верагоднасць нанясення ракетных і авіяцыйных удараў па ўсёй тэрыторыі Украіны застаецца высокай.
Праціўнік і надалей засяроджвае асноўныя намаганні на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках, прадаўжаюцца цяжкія баі. Цягам дня адбылося 33 баявыя сутыкненні.
На Валынскім і Палескім кірунках аператыўнае становішча без істотных зменаў. Прыкметаў фармавання наступальных груповак не выяўлена. Пэўныя падраздзяленні УС Беларусі выконваюць задачы ў памежных з Украінай раёнах.
На Северскім і Слабажанскім кірунках праціўнік захоўвае ваенную прысутнасць.
Ажыццявіў мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы больш як 15 населеных пунктаў, сярод іншых гэта Ганчароўскае Чарнігаўскай вобласці; Стукалаўка, Белаводы, Стэпнае, Марозавая Даліна Сумскай вобласці і Ветэрынарнае, Казачая Лопань, Гаптоўка, Высокая Яруга, Ваўчанск Харкаўскай вобласці.
На Купянскім кірунку ўкраінскія воіны стойка трымаюць абарону. Артылерыйскія і мінамётныя абстрэлам ворага зазналі Краснае Першае, Фігалёўка, Навамлінск, Купянск і Новаасінава Харкаўскай вобласці.
На Ліманскім кірунку праціўнік вёў беспаспяховыя наступальныя дзеянні ў раёнах населеных пунктаў Надзежда, Макееўка, Неўскае Луганскай вобласці і Серабранскі лес, Дубрава Данецкай вобласці.
Нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёнах Серабранскага лесу, Спірнага і Дзібровы Данецкай вобласці. Артылерыйскія абстрэлы зазналі населеныя пункты Неўскае, Белагораўка Луганскай вобласці і Торскае, Верхнякаменскае, Спірнае, Бераставое Данецкай вобласці.
На Бахмуцкім кірунку пад шчыльным агнём артылерыі ворага ўкраінскія абаронцы паспяхова адбілі атакі ворага ў раёне Грыгораўкі Данецкай вобласці.
Ад варожых артылерыйскіх абстрэлаў пацярпелі больш за 10 населеных пунктаў, сярод іх Васюкоўка, Арэхава-Васільеўка, Багданаўка, Канстанцінаўка, Маркава, Іванаўскае, Дружба, Севернае Данецкай вобласці.
На Аўдзееўскім кірунку, пад шчыльным агнём авіяцыі і артылерыі ворага, украінскія абаронцы паспяхова адбілі атакі расейскіх войскаў у раёне Первамайскага Данецкай вобласці. Праціўнік нанёс авіяцыйныя ўдары ў раёне Аўдзееўкі.
У той самы час здзейсніў артылерыйскія абстрэлы больш як 10 населеных пунктаў, сярод іншых гэта Керамік, Краснагораўка, Аўдзееўка, Вадзяное, Первамайскае і Невельскае Данецкай вобласці.
На Мар'інскім кірунку Сілы абароны прадаўжаюць стрымліваць наступ расейскіх войскаў у раёнах Краснагораўкі і Мар'інкі Данецкай вобласці.
Праціўнік учыніў абстрэлы больш як 10 населеных пунктаў, сярод іх Мар'інка, Георгіеўка, Максімільянаўка, Вострае, Пабеда Данецкай вобласці.
На Шахцёрскім кірунку вораг здзейсніў абстрэлы больш як 10 населеных пунктаў, сярод іншых гэта Вуглядар, Прачыстоўка, Няскучнае, Благадатнае Данецкай вобласці.
На Запарожскім і Херсонскім кірунках вораг засяроджвае асноўныя намаганні на недапушчэнні далейшага прасоўвання ўкраінскіх войскаў.
Артылерыйскія абстрэлы зазналі больш як 25 населеных пунктаў, сярод іх Леваднае, Гуляйполе, Гуляйпольскае, Белагор'е, Каменскае Запарожскай вобласці; Залатая Балка, Міхайлаўка, Новааляксандраўка, Берыслаў, Львоў, Антонаўка Херсонскай вобласці і горад Херсон, а таксама Ачакаў Мікалаеўскай вобласці.
У той самы час Сілы абароны Украіны прадаўжаюць вядзенне наступальнай аперацыі на Мелітопальскім і Бярдзянскім кірунках, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах, наносяць агнявую паразу артылерыяй па выяўленых цэлях ворага, ажыццяўляюць мерапрыемствы контрбатарэйнай барацьбы.
Авіяцыя сілаў абароны за дзень нанесла 13 удараў па раёнах засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі і 3 – па зенітна-ракетных комплексах ворага.
Падраздзяленні ракетных войскаў і артылерыі цягам дня падбілі раён засяроджвання жывой сілы, узбраення і ваеннай тэхнікі ворага, 2 артылерыйскія сродкі на агнявых пазіцыях і станцыю РЭБ ворага.