BE RU EN

Зяленскі і Эрдаган абмеркавалі «збожжавае пагадненне»

  • 21.07.2023, 21:27

Падрабязнасці.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў перамовы са сваім турэцкім калегам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам.

Пра гэта паведамляе Нurriyet.

Зяленскі расказаў, што падчас размовы з Эрдаганам ён падзякаваў яму за плённую сустрэчу ў Стамбуле 7 ліпеня і прынцыповую пазіцыю Турцыі наконт сяброўства Украіны ў NATO.

«Мы скаардынавалі намаганні ў аднаўленні працы Чарнаморскай збожжавай ініцыятывы. Разблакаванне «збожжавага калідора» з'яўляецца абсалютным прыярытэтам», – напісаў Зяленскі.

Таксама ён расказаў, што папрасіў Эрдагана спрыяць вяртанню ўкраінскіх зняволеных, у тым ліку крымскіх татараў.

У той самы час, як піша Нurriyet, Эрдаган заявіў, што ягоная краіна прыкладае інтэнсіўныя намаганні для таго, каб запанаваў мір.

Адзначым, што перамовы Зяленскага з Эрдаганам адбыліся пасля выхаду Расеі са «збожжавага пагаднення», у якім удзельнічала і Анкара.

Апошнія навіны