УСУ штодня маюць прасоўванне на Бахмуцкім кірунку
- 24.07.2023, 20:42
Пра гэта паведаміў спікер Усходняй групоўкі УСУ.
Сілы абароны Украіны кожны дзень прасоўваюцца на сотні метраў на Бахмуцкім кірунку.
Пра гэта ў панядзелак, 24 ліпеня, заявіў спікер Усходняй групоўкі УСУ Сяргей Чараваты ў эфіры адзінага тэлемарафону.
«На Бахмуцкім кірунку Сілы абароны Украіны трымаюць ініцыятыву, ціснуць на ворага, патроху вызваляюць ўкраінскую зямлю метр за метрам, штодня – сотні метраў, штотыдзень – кіламетры, прыйдзе час – гэта будуць і дзесяткі кіламетраў», – падкрэсліў Чараваты.
Паводле ягоных словаў, вораг чыніць актыўны супраціў.
Чараваты зазначыў, што за суткі расейскія акупанты 493 разы абстралялі пазіцыі Сілаў абароны Украіны рознымі тыпамі і калібрамі артылерыі. Таксама адбылося сем боестыкненняў і два авіяўдары.