BE RU EN

Лекар назваў 10 прадуктаў для сэрца і нармальнага ціску

  • 24.07.2023, 21:02

Яны дапамогуць знізіць узровень дрэннага халестэрыну.

Калі вашы крывяносныя ссудзіны ўтрымліваюць занадта шмат халестэрыну, яны могуць засмеціцца, што павялічвае рызыку ўзнікнення праблемаў са здароўем, пачынаючы ад сардэчных захворванняў і сканчаючы інсультам, нагадвае Express.

Здаровае харчаванне можа дапамагчы трымаць пад кантролем гэтую праблему. Доктар Суні Патэль падзяліўся спісам найлепшых прадуктаў.

Навукова даказана, што авёс, багаты на растваральную абалоніну, змяншае ўзровень «дрэннага» халестэрыну. «Суцэльнае збожжа, як ячмень, лебяда, карычневы рыс і цэльназерневы хлеб, таксама ўтрымліваюць абалоніну і пажыўныя рэчывы, якія падтрымліваюць здароўе сэрца», – сказаў лекар.

Трэба цалкам унікаць тлушчаў, спрабуючы зменшыць узровень халестэрыну, але не ўсе тлушчы аднолькавыя.

– Халоднаводная рыба, такая як ласось, скумбрыя, сардзіны і стронга, з'яўляецца выдатнай крыніцай амега-3 тлустых кіслотаў, – сказаў доктар. – Амега-3 зніжае ўзровень трыгліцэрыдаў і рызыку сардэчных захворванняў.

Уключыце ў ваш рацыён арэхі (у памяркоўных колькасцях) і бабовыя ад фасолі да сачавіцы. Бабовыя могуць прапанаваць пажыўную замену жывёльным бялкам з высокім утрыманнем насычаных тлушчаў, якія падвышаюць узровень «дрэннага» халестэрыну.

Доктар Суні сказаў, што садавіна, як яблыкі, апельсіны, вінаград, трускаўкі і чарніцы, багатыя на растваральную абалоніну і антыаксіданты, якія падтрымліваюць здароўе сэрца.

Яшчэ ў топ-10 уваходзяць гародніна – багатая на абалоніну і іншыя пажыўныя рэчывы, з'яўляючыся асноўным прадуктам дыеты, яна зніжае ўзровень халестэрыну.

Лекар рэкамендаваў выбіраць разнастайныя прадукты, уключаючы брокалі, моркву, шпінат, капусту і брусэльскую капусту.

Дадайце ў свой спіс авакада, які ўтрымлівае добрыя монаненасычаныя тлушчы.

Маленькі сметанковы фрукт можа дапамагчы павысіць узровень добрага халестэрыну, а таксама знізіць узровень дрэннага.

Аліўкавы алей багаты на монаненасычаныя тлушчы і антыаксіданты і павінен выкарыстоўвацца пры гатаванні ежы ці ў запраўках для салатаў.

Соевыя прадукты – ад тофу да соевага малака – утрымліваюць раслінныя злучэнні, званыя ізафлавонамі, якія могуць дапамагчы знізіць узровень дрэннага халестэрыну.

І замыкае цудоўную дзясятку цёмны шакалад. У той час як печыва і пірожныя, як правіла, напоўненыя алеем, што не вельмі добра для вашага халестэрыну, цёмны шакалад у невялікіх колькасцях можа ўяўляць з сябе карысны ласунак. Лекар раіць:

– Цёмны шакалад з высокім утрыманнем какавы (70 адсоткаў і больш) можа ўтрымліваць антыаксіданты і флаваноіды, якія могуць станоўча ўплываць на здароўе сэрца.

Апошнія навіны