УСУ знішчылі мабільную радыёлакацыйную станцыю «бусляня» ў Салядары
- 24.07.2023, 21:07
Відэафакт.
Украінскія вайскоўцы знішчылі мабільную контрбатарэйную радыёлакацыйную станцыю «бусляня» ў Салядары (Данецкая вобласць).
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram камандзіра Сухапутных войскаў УСУ Аляксандра Сырскага.
«Расейцы спрабуюць ператварыць наш Салядар у сваю крэпасць», – гаворыцца ў паведамленні.
Сырскі адзначыў, што важныя элементы абароны там мабільныя контрбатарэйныя РЛС «бусляня», якія назіраюць за наваколлем горада.
«Адну з такіх утоеных станцый выявіў на даху дома аэравыведнік 30 АМБр з пазыўным “Вялы”. Ён перадаў каардынаты “бусляняці” калегам-спецназаўцам, якія спрытна знішчылі яго FPV-камікадзэ», – дадаў камандзір Сухапутных войскаў.