BE RU EN

УСУ прасоўваюцца на поўдзень ад Бахмута і пад Арэхавым у Запарожскай вобласці

  • 24.07.2023, 21:41

Мапы.

Узброеныя сілы Украіны прадаўжаюць прасоўвацца ў раёне Бахмута (Данецкая вобласць) і Арэхава (Запарожская вобласць). Таксама ва ўкраінскіх байцоў атрымліваецца стрымліваць атакі акупантаў у Луганскай вобласці.

Пра гэта паведамляюць звесткі інтэрактыўнай мапы DeepState.

У Запарожскай вобласці ўкраінскія байцы паступова прасоўваюцца наперад. Яны здолелі адкінуць расейцаў у раёне вёскі Рабоціна, гэтая тэрыторыя перайшла ў так званую «шэрую зону».

Таксама «шэрай зоны» стала больш у раёне Каменскага Запарожскай вобласці.

На Бахмуцкім кірунку ўкраінскія вайскоўцы прасунуліся ў раёне Кляшчыеўкі, Андрэеўкі і Курдзюмаўкі. На пэўных адрэзках прасоўванне дасягае больш за 2 км.

У Луганскай вобласці акупанты спрабуюць наступаць на пазіцыі УСУ. У так званую «шэрую зону» магло перайсці сяло Новаягораўка, але само прасоўванне расейцаў не з'яўляецца значным.

На іншых адрэзах фронту прасоўванняў зафіксавана не было.

Апошнія навіны