BE RU EN

Дэпутат Смаленскай абласной думы: Расея павінна быць разбураная

  • 13.08.2023, 20:58

Прэзентаваны сцяг вольнага Смаленска.

13 жніўня ў Варшаве адбылося мерапрыемства, падчас якога было абвешчана пра стварэнне палітычнай арганізацыі прыхільнікаў незалежнасці Смаленшчыны. Тут жа быў прэзентаваны сцяг вольнага Смаленска, паведамляе карэспандэнт «Белсата».

Тэмай канферэнцыі з'яўлялася стварэнне ў Варшаве Смаленскага рэспубліканскага цэнтра – палітычнай арганізацыі прыхільнікаў незалежнасці Смаленшчыны ў цесным звязе з будучай Беларуссю.

Спікерам на мерапрыемстве быў дзейны дэпутат Смаленскай абласной думы РФ Уладзіслаў Жывіца, які расказаў аб прычынах, якія прымусілі яго стварыць на эміграцыі Смаленскі вызваленчы рух, а таксама заклікаў далучыцца да гэтага руху смаленскіх чыноўнікаў і дэпутатаў усіх узроўняў. У сваёй прамове ён адзначыў, што «Расея павінна быць разбураная».

Падчас прэс-канферэнцыі быў прэзентаваны сцяг вольнага Смаленска.

Уладзіслаў Жывіца з'яўляецца адзіным дзейным дэпутатам рэгіянальнага парламенту, які адкрыта выступіў за незалежнасць свайго рэгіёну, гаворыцца ў прэс-рэлізе мерапрыемства.

Як зазначаецца ў прэс-рэлізе мерапрыемства, ідэі аднаўлення самастойнай Смаленскай дзяржаўнасці ў цесным звязе з будучай новай Беларуссю і іншымі краінамі, тэрыторыі якіх раней уваходзілі ў Вялікае Княства Літоўскае і Рэч Паспалітую, з лета 2022 года папулярызуюцца тэлеграм-каналам «Смаленская Рэспубліка» (раней – Смаленская зямля і Смаландыя).

Апошнія навіны