У Аршанскім раёне самазвал пратараніў і перакуліў спадарожны трактар
- 15.08.2023, 21:36
Фотафакт.
Кіроўца трактара пацярпеў у ДТЗ, якое адбылося днём 15 жніўня ў Аршанскім раёне, паведамілі ў абласной ДАІ.
Паводле інфармацыі інспектараў, кіроўца грузавіка MAN ехаў па вёсцы Антонаўка. Выконваючы манеўр абгону, ён урэзаўся ў спадарожны трактар, кіроўца якога паварочваў налева. Ад удару трактар перакуліўся.
У выніку ДТЗ 34-гадовы трактарыст атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў дастаўлены ў лякарню.