BE RU EN

Анджэй Дуда: Незалежныя Украіна і Беларусь важныя для незалежнай Польшчы

  • 15.08.2023, 21:47

Прэзідэнт Польшчы згадаў нашу краіну на парадзе з нагоды Дня польскага войска.

Незалежныя Украіна і Беларусь важныя для незалежнай Польшчы. Пра гэта прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда a target="_blank" href=https://www.prezydent.pl/aktualnosci/wypowiedzi-prezydenta-rp/wystapienia/bezpieczenstwo-polski-jest-najwazniejsze-wystapienie-prezydenta-rp,73299>заявіў у сваім выступе 15 жніўня на парадзе з нагоды Дня польскага войска.

«Незалежная Украіна, а таксама незалежная Беларусь надзвычай важныя для незалежнай Польшчы. Для бяспекі нашых межаў. А мы, палякі, заўсёды ставімся да нашых межаў як да святыні», – падкрэсліў польскі прэзідэнт.

Ён дадаў, што абарона ўсходняй мяжы, якая з'яўляецца мяжой Еўразвязу і NATO, «сёння з'яўляецца ключавым элементам нацыянальных інтарэсаў Польшчы».

У сваім выступе Дуда згадаў пра гібрыдныя атакі мігрантаў на мяжы, якім дапамагаюць беларускія ўлады з 2021 года. Ён падзякаваў вайскоўцам за абарону польскіх межаў і папярэдзіў, што такія атакі будуць прадаўжацца. Да гэтага трэба быць гатовым і не паддавацца на правакацыі.

Апошнія навіны