BE RU EN

Зяленскі правёў чарговую Стаўку

  • 16.08.2023, 21:16

Абмяркоўваліся франтавыя і абаронныя пытанні.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 16 жніўня, правёў чарговае пасяджэнне Стаўкі. На ім абмеркавалі франтавыя і абаронныя пытанні.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву кіраўніка Украіны ў Facebook.

«Правеў сёння Стаўку. Франтавыя пытанні, якія важныя цяпер. Абарончыя пытанні, якія важныя стратэгічна», – гаворыцца ў паведамленні.

Прэзідэнт сказаў, што камандзіры даклалі пра сітуацыю на ўсходніх і паўднёвых кірунках. Галоўны камандавальнік УСУ Валерый Залужны і Міністэрства абароны гаварылі пра боепрыпасы, віцэ-прэм'ер-міністр Міхаіл Фёдараў і Дзяржспецсувязь пра тое, што тычыцца дронаў і ўвогуле нашых тэхналагічных магчымасцяў.

…>Украіна нарошчвае вытворчасць дронаў

«У кожнай баявой брыгадзе воіны сярод першых пытанняў ставяць пытанне пра беспілотнікі, пра сродкі радыёэлектроннай барацьбы, пра ваенную супрацьпаветраную абарону», – сказаў прэзідэнт.

Зяленскі растлумачыў, што адбываецца супольная праца з партнёрамі дзеля пастаўкі патрэбных дронаў і сістэмаў, а таксама праца ва Украіне.

«Неабходная вытворчасць. Нарошчваем вытворчасць у разы. І неабходная сістэматызацыя таго, што ўжо пастаўляецца ў войскі і выкарыстоўваецца. Дроны – гэта “вочы” і абарона на перадавой. Рознай далёкасці, розных мэтаў. Дроны – гэта гарантыя, што людзям не давядзецца плаціць жыццём, калі можна спрацаваць беспілотнікамі», – дадаў Зяленскі.

Таксама прэзідэнт растлумачыў, што гэта ўласна ўсё тое, пра што гаварылі з вайскоўцамі напярэдадні ў Данецкай і Запарожскай абласцях. Цяпер гэта з'яўляецца зместам працы і Генштаба, і чыноўнікаў, і Стаўкі.

Апошнія навіны