У Махачкале зноў успыхнулі пратэсты
- 17.08.2023, 21:43
Пратэстоўцы перакрылі транспартную магістраль.
Сотні жыхароў мікрараёнаў, размешчаных уздоўж праспекта Акушынскага ў сталіцы Дагестана, перакрылі гэтую транспартную магістраль, адну з найважнейшых у горадзе, пратэстуючы супраць адсутнасці ў іх дамах электраэнэргіі. Карыстальнікі сацсетак, якія заклікалі да акцыі пратэсту, паведамляюць, што святла няма ўжо трэція суткі.
Праспект быў перакрыты блізу 19:30 паводле Менска. Мяркуючы з распаўсюджанага ў сацсетках відэа, паліцыя паспрабавала затрымаць некаторых удзельнікаў акцыі, аднак іх адбілі пратэстоўцы.