УСУ прасоўваюцца ў Запарожскай і Данецкай абласцях
- 17.08.2023, 21:53
Свежая мапа баявых дзеянняў.
Украінскія вайскоўцы змаглі дасягнуць поспехаў у Данецкай і Запарожскай абласцях. Яны выцеснілі акупантаў каля двух населеных пунктаў.
Пра гэта паведамляе DeepStateMap.
Паводле звестак мапы, украінскія абаронцы падышлі ўшчыльную да сяла Рабоціна Запарожскай вобласці. Там вядуцца актыўныя баявыя дзеянні.
Таксама байцы Узброеных сілаў Украіны змаглі прасунуцца наперад і ў раёне нядаўна дэакупаванага пасёлка Ураджайнае Данецкай вобласці. Каля населенага пункта прадаўжаюцца баі.
УСУ з пачатку лета прадаўжаюць наступ на асобных адрэзках фронту. На ўсходзе яны наступаюць пад Бахмутам, а на поўдні – на Бярдзянскім і Марыюпальскім кірунках.
Сярод іншага, у іх атрымалася дэакупаваць шэраг населеных пунктаў у Данецкай і Запарожскай абласцях. Нядаўна ад расейцаў вызвалілі пасёлак Ураджайнае.
Пры гэтым на Лімана-Купянскім кірунку наступаюць варожыя салдаты, але беспаспяхова.