Расейка выпрасіла грошы ў акупанта, які ваяваў ва Украіне, а потым пераехала яго на аўто
- 18.08.2023, 21:56
Акупант перавёў махлярцы амаль два мільёны расейскіх рублёў.
Расейка падманула акупанта, які ваяваў ва Украіне, амаль на два мільёны расейскіх рублёў. Калі мужчына паспрабаваў вярнуць гэтыя грошы, зламысніца наехала на яго на машыне.
«Ахвярай махляркі стаў 34-гадовы жыхар Варонежскай вобласці. Ён пайшоў на вайну праз кантракт. …> Праз некаторы час мужчына звярнуўся ў праваахоўныя органы, паведаміўшы, што ў яго скралі 1,85 мільёна рублёў. Паводле гэтага факта праводзіцца праверка», – паведамляе MK.RU. Калі пацярпелы сустрэўся з махляркай, каб дамовіцца аб вяртанні грошай, тая наехала на яго на машыне, пашкодзіўшы галёнкаступню.
Пасля ранення ва Украіне акупант апынуўся ў шпіталі. Пакуль ён праходзіў лячэнне, завёў сяброўства праз ліставанне з маладой дзяўчынай. Спачатку яна набывала прадукты на грошы мужчыны. Далей новая знаёмая ў мэтах бяспекі папрасіла перавесці грошы на яе карту. Праз нейкі час мужчына папрасіў яе дапамагчы з набыццём аўтамабіля. За ўвесь час зносінаў пацярпелы перавёў махлярцы 1,85 млн рублёў.